Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 сакавіка 2023, 16:04

Мінабароны РФ: заявы аб пастаўцы снарадаў з уранам выглядаюць цынічна ў гадавіну бамбардзіровак Югаславіі

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заявы Лондана аб гатоўнасці перадаць Кіеву боепрыпасы з абедненым уранам выглядаюць асабліва цынічна ў гадавіну бамбардзіровак былой Югаславіі. Аб гэтым заявіў начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны расійскай арміі генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў, паведамляе ТАСС.

Кірылаў нагадаў, што ў гэты дзень 24 гады таму Паўночнаатлантычны альянс пачаў бамбіць Югаславію. Пры гэтым выкарыстоўваліся снарады з абедненым уранам. Аперацыя атрымала назву "Анёл міласэрнасці". Былы генеральны сакратар альянсу Хаўер Салана, які аддаў загад аб бамбардзіроўках, сцвярджаў, што аперацыя з'яўлялася "гуманітарнай".

Паводле слоў Кірылава, галоўная небяспека пры выкарыстанні боепрыпасаў з абедненым уранам узнікае ў выпадку яго трапляння ў арганізм у выглядзе пылу. Гэта правакуе змяненні ў органах чалавека, развіццё анкалагічных захворванняў.

Агрэсія НАТА супраць Югаславіі прадаўжалася 78 дзён. Згодна з данымі сербскага боку (у той час Сербія ўваходзіла ў склад Югаславіі), у выніку бамбардзіровак загінулі да 4 тыс. чалавек, амаль 10 тыс. былі паранены. Матэрыяльны ўрон ацэньваецца ў памеры $100 млрд.

За 2,5 месяца на тэрыторыю Сербіі было скінута ў снарадах 15 т абедненага ўрану. Пасля гэтага краіна заняла першае месца па ліку анкалагічных захворванняў у Еўропе, а за першыя дзесяць гадоў з моманту бамбардзіровак захварэлі на рак амаль 30 тыс. чалавек, з іх ад 10 тыс. да 18 тыс. памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі