Сцяг Аўторак, 25 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 студзеня 2024, 15:54

Мінабароны Расіі: нанесены групавы ўдар па цэлях ВПК Украіны

Фота ТАСС
Фота ТАСС
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі ажыццявілі раніцай 23 студзеня групавы ўдар высокадакладнай зброяй па цэлях украінскага ваенна-прамысловага комплексу. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі.

Удары, у прыватнасці, нанесены па аб'ектах, якія вырабляюць ракеты, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы.

У паведамленні расійскага абароннага ведамства адзначаецца, што пастаўленая мэта групавога ўдару выканана, усе прызначаныя аб'екты паражоны.

"Мы прадаўжаем нашу спецыяльную ваенную аперацыю. І нашы ваенныя не б'юць па сацыяльных аб'ектах і па жылых кварталах, не б'юць па мірным насельніцтве, у адрозненне ад кіеўскага рэжыму", - сказаў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, каменціруючы масіраваны ўдар расійскіх ракет.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі