ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 кастрычніка 2022, 15:38

Мэтай арганізатараў тэракта на "Паўночных патоках" было блакіраваць крыніцы таннай энергіі - Пуцін

Фота ТАСС
Фота ТАСС

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін заявіў, што арганізатары тэракта на "Паўночных патоках" ставілі перад сабой мэту падарваць энергетычную бяспеку цэлага кантынента, блакіраваць крыніцы таннай энергіі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Таксама прэзідэнт РФ падкрэсліў, што за дыверсіяй на "Паўночных патоках" стаіць той, хто імкнецца канчаткова разарваць сувязі Расіі і Еўрасаюза, аслабіць Еўропу. Паводле яго слоў, бенефіцыяры інцыдэнтаў на трубаправодзе зразумелыя - гэта ЗША і краіны з альтэрнатыўнымі маршрутамі паставак.

Адрамантаваць "Паўночныя патокі" магчыма, але гэта будзе мець сэнс толькі ў выпадку іх далейшай бяспечнай эксплуатацыі, заявіў расійскі лідар. Пры гэтым ён адзначыў, што адна з нітак, мяркуючы па ўсім, застаецца ў рабочым стане, Расія гатова пачаць пастаўкі па ёй. У цэлым РФ гатова пастаўляць увесь аб'ём энерганосьбітаў па кантрактах, нягледзячы на абвінавачанні ў ненадзейнасці. Таксама Расія выказвае гатоўнасць пастаўляць дадатковы аб'ём газу ў Еўропу ў асенне-зімовы перыяд, мяч знаходзіцца ў гэтым пытанні на баку ЕС.

Пуцін звярнуў увагу, што цэны па доўгатэрміновых пастаўках газу ў Еўропу ў тры-чатыры разы ніжэйшыя, чым на спотавым рынку. Паводле яго слоў, прымяняемы механізм спотавага цэнаўтварэння на газ прынясе Еўропе страты ў памеры 300 млрд еўра.

Пры гэтым прэзідэнт РФ падкрэсліў, што не Расія вінавата ў тым, што еўрапейцы, як у Сярэдневякоўі, запасаюцца на зіму дровамі.

Таксама Пуцін заявіў, што Расія гатова купляць еўрапейскія тавары, але іх не прадаюць. Пры гэтым еўрапейскі дабрабыт апошніх дзесяцігоддзяў, паводле яго слоў, грунтаваўся менавіта на супрацоўніцтве з РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі