ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 чэрвеня 2022, 13:57

МЭА: Еўропе трэба рыхтавацца да поўнага адключэння газу гэтай зімой

Фота з архіва
Фота з архіва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міжнародным энергетычным агенцтве (МЭА) заклікалі Еўропу весці падрыхтоўку да поўнага спынення экспарту Расіяй газу будучай зімой. Аб гэтым паведамляе РБК.

Кіраўнік структуры Фаціх Біроль заклікаў неадкладна пачаць падрыхтоўку да такога развіцця падзей. Паводле яго слоў, прадвеснікам далейшага ўскладнення сітуацыі з'яўляецца рашэнне РФ скараціць пастаўкі газу ў еўрапейскія краіны. Расія, як лічыць Фаціх Біроль, такім чынам хоча атрымаць дадатковыя рычагі націску.

Для вырашэння пытання ў МЭА прапаноўваюць кіраўніцтву еўрапейскіх краін прыняць меры па скарачэнні ўнутранага попыту на газ, а таксама прыкласці ўсе намаганні для падтрымкі існуючых АЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі