ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 мая 2023, 15:24

Масква расцэньвае спробу нанесці ўдар па Крамлі як замах на прэзідэнта Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масква расцэньвае спробу Украіны нанесці ўдар па Крамлі як замах на прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу расійскага лідара.

У прэс-службе заявілі, што Кіеў у ноч на 3 мая меў намер атакаваць крамлёўскую рэзідэнцыю Пуціна з дапамогай беспілотнікаў. Гэта спроба разглядаецца як спланаваная тэрарыстычная акцыя і замах на расійскага лідара напярэдадні Дня Перамогі.

Расійская Федэрацыя пакідае за сабой права на крокі ў адказ, дзе і калі палічыць патрэбным, дадалі ў Крамлі.

У прэс-службе таксама паведамілі, што Уладзімір Пуцін не пацярпеў. Расійскі лідар прадаўжае працаваць у звычайным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі