ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -7°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 верасня 2022, 16:26

Ліз Трас афіцыйна ўступіла на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі

Фота Twitter-акаўнта @trussliz
Фота Twitter-акаўнта @trussliz

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар брытанскай Кансерватыўнай партыі Ліз Трас уступіла на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, паведамляе ТАСС.

У замку Балморал у Шатландыі адбылася аўдыенцыя Ліз Трас з брытанскай каралевай Лізаветай ІІ, якая даручыла нававыбранаму прэм'еру сфарміраваць склад Кабміна.

Раней каралева прыняла адстаўку Борыса Джонсана, які быў на пасадзе прэм'ер-міністра Злучанага Каралеўства каля трох гадоў.

Адзначаецца, што Ліз Трас стала трэцяй жанчынай, якая ўзначаліла ўрад Вялікабрытаніі, пасля Маргарэт Тэтчэр і Тэрэзы Мэй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі