ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 мая 2023, 16:14

Лаўроў: Расія адкажа канкрэтнымі дзеяннямі на атаку Крамля ўкраінскімі БПЛА

Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС
Сяргей Лаўроў. Фота ТАСС

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масква адкажа на спробу Кіева ўдарыць па Крамлі канкрэтнымі дзеяннямі, а не размовамі. Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў, піша ТАСС.

Кіраўнік МЗС Расіі перакананы, што атака на Крэмль з'яўляецца варожым актам, які Кіеў не мог бы ажыццявіць, не інфармаваўшы Вашынгтон. Адказваючы на пытанне журналістаў, ці можна прымяніць да здарэння рымскі тэрмін "casus belli" ("падстава для вайны"), Сяргей Лаўроў заклікаў менш задумвацца пра тэрміналогію. "Мы будзем адказваць не размовамі аб тым, "casus belli" гэта ці не. А будзем адказваць канкрэтнымі дзеяннямі", - заявіў дыпламат.

Паводле слоў Сяргея Лаўрова, для Масквы нічога не значаць абвяржэнні Кіева і Вашынгтона аб дачыненні да атак на Крэмль, паколькі іх здольнасць хлусіць усім вельмі добра вядома.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі