ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 верасня 2022, 14:57

Лаўроў і Мясніковіч абмяркуюць прыярытэты старшынства Расіі ў ЕАЭС у 2023 годзе

Фота з архіва
Фота з архіва

29 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і старшыня Калегіі Еўразійскага эканамічнага саюза Міхаіл Мясніковіч правядуць сустрэчу 5 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ходзе размовы асноўную ўвагу плануецца ўдзяліць прыярытэтам старшынства Расіі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2023 годзе, а таксама пытанням міжнароднага парадку дня ЕАЭС", - сказала прадстаўнік МЗС РФ.

"Расійскі бок надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва ўнутры саюза, а таксама наладжванню канструктыўнага ўзаемадзеяння ЕАЭС з замежнымі партнёрамі і пашырэнню еўразійскага парадку дня на міжнародных пляцоўках", - падкрэсліла Марыя Захарава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі