ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 чэрвеня 2022, 18:25

Кошт газу ў Еўропе перасягнуў $1200 за 1 тыс. куб.м упершыню з 12 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана газу ў Еўропе падчас біржавых таргоў упершыню з 12 мая перасягнула $1200 за 1 тыс. куб.м, вынікае з даных лонданскай біржы ICE, паведамляе ТАСС.

Цана ліпеньскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах вырасла да $1216 за 1 тыс. куб.м, або 112,995 еўра за МВт.гадз.

З пачатку таргоў кошт газу ў цэлым расце больш як на 16 працэнтаў.

Адзначаецца, што гэта адбываецца на фоне навін аб новым зніжэнні паставак газу па "Паўночным патоку" і спыненні яшчэ аднаго газатурбіннага рухавіка Siemens, у выніку чаго з 16 чэрвеня прапампоўка знізіцца яшчэ на трэць - да 67 млн куб.м за суткі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі