ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 красавіка 2023, 10:46

Кіраўнік Еўрасавета: некаторыя краіны ЕС хочуць быць больш незалежнымі ад ЗША

Фота Unsplash
Фота Unsplash

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі некаторых еўрапейскіх дзяржаў салідарныя з пазіцыяй французскага лідара Эмануэля Макрона ў тым, што Еўрасаюзу трэба імкнуцца да большай незалежнасці ад Злучаных Штатаў. Аб гэтым заявіў кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Мішэля, у адносінах Еўропы з ЗША могуць існаваць далікатныя моманты. Пры гэтым кіраўнік Еўрасавета лічыць, што некаторыя лідары ў краінах Еўрапейскага саюза падтрымліваюць Макрона і выступаюць за большую самастойнасць Еўропы.

Мішэль таксама заявіў, што Еўрасаюз "не ідзе слепа" за Вашынгтонам па ўсіх пытаннях.

Раней Макрон у інтэрв'ю выданню Les Echos падкрэсліў, што еўрапейскім краінам неабходна знізіць сваю залежнасць ад Злучаных Штатаў. Ён таксама адзначыў, што ЕС не павінен удзельнічаць у канфлікце паміж ЗША і Кітаем наконт Тайваня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі