ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 верасня 2022, 16:13

Кіраўнік ЕК заклікала да ўводу ліміту цаны на імпарт расійскага газу ў Еўропу

Фота ТАСС
Фота ТАСС

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бруселі лічаць, што настаў час, калі трэба ўвесці цэнавае абмежаванне на газ, які імпартуецца з Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым заявіла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік ЕК удакладніла, што размова ідзе аб лімітаванні цаны на прыродны газ, які паступае па газаправодах у еўрапейскія краіны.

Раней у Бруселі падтрымалі ініцыятыву аб увядзенні гранічнай цаны на нафту і нафтапрадукты з Расіі. Аднак для ўзгаднення такога рашэння неабходна адабрэнне краін - членаў супольніцтва.

Пытанне аб гранічнай цане на нафту сёння будзе разгледжана на пасяджэнні фінансавых ведамстваў дзяржаў G7.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі