
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў аб неабходнасці аблягчыць працэс прыёму новых членаў у ЕС, у сувязі з чым заклікаў удасканаліць механізмы прыняцця рашэнняў у еўрапейскім аб'яднанні, паведамляе нямецкае інфармацыйнае агенцтва DPA.
Шольц падкрэсліў, што Еўрасаюзу трэба рыхтавацца да расшырэння. "Для гэтага неабходна мадэрнізаваць свае структуры і працэсы прыняцця рашэнняў", - сказаў нямецкі канцлер.
Ён таксама дадаў, што ўсе гэтыя пытанні трэба будзе абмеркаваць на саміце ЕС, які пройдзе 23-24 чэрвеня і дзе будуць разгледжаны заявы Грузіі, Малдовы і Украіны аб членстве ў ЕС.
Адзначаецца, што цяпер пытанні аб уступленні ў ЕС павінны быць узгоднены ўсімі 27 краінамі-членамі аднагалосна, аднак у Еўрапейскім саюзе ўжо даўно вядуцца дыскусіі аб аслабленні гэтага правіла. У той жа час любыя рэформы працэсу могуць быць рэалізаваны толькі пры наяўнасці аднагалоснай падтрымкі такіх змяненняў.-0-