
23 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Групу беларускіх турыстаў шукаюць на Эльбрусе. Аб гэтым інфармуе галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Карачаева-Чэркескай Рэспубліцы, паведамляе БЕЛТА.
"У 9.20 23 мая ў аператыўную дзяжурную службу цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па КЧР паступіла інфармацыя аб тым, што ў Карачаеўскім раёне, на заходнім схіле гары Эльбрус, прапала група турыстаў з 6 чалавек. Турысты з Рэспублікі Беларусь, у падраздзяленнях МНС Расіі група не была зарэгістравана", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
На пошукі выехалі ратавальнікі Карачаева-Чэркескага ПВА МНС Расіі імя В.М. Дзяраева, аператыўная група ЦККС у складзе 9 чалавек, 2 адзінкі тэхнікі. Для пошуку турыстаў разглядаецца пытанне аб прыцягненні верталёта МІ-8.-0-