ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2023, 14:05

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг прыбыў ва Украіну

Енс Столтэнберг. Фота nato.int
Енс Столтэнберг. Фота nato.int

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінскае выданне "Краіна" паведаміла аб прыбыцці генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга ў Кіеў. Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Прэс-служба НАТА пацвердзіла знаходжанне генеральнага сакратара ва Украіне і паабяцала распаўсюдзіць дадатковую інфармацыю, як толькі гэта стане магчымым.

Візіт Столтэнберга ў Кіеў з'яўляецца завяршальным этапам падрыхтоўкі да пасяджэння кантактнай групы па Украіне, што пройдзе 21 красавіка ў Германіі на авіябазе Рамштайн. На сходзе плануецца абмеркаванне пытанняў аказання падтрымкі Украіне перад контрнаступленнем ВСУ.

У Рамштайн Столтэнберг, як паведамляе НАТА, павінен прыбыць у пятніцу. Паездка генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага альянсу ва Украіну прадоўжыцца нядоўга.

Неаб'яўленыя візіты з'яўляюцца звычайнай практыкай чыноўнікаў НАТА. Яны наведваюць краіны, на тэрыторыі якіх вядуцца баявыя дзеянні. Напрыклад, у час вайны ў Афганістане НАТА ні разу не паведамляла аб такіх візітах сваіх генеральных сакратароў. Больш падрабязную інфармацыю публікавалі толькі пасля завяршэння паездкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі