ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 14 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 чэрвеня 2022, 09:21

Гендырэктар СААЗ: у свеце выявілі больш за 3,2 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння воспай малпаў

Фота з архіва
Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 3,2 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння воспай малпаў выяўлена ў 48 краінах свету з пачатку 2022 года. Аб гэтым заявіў у чацвер генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданом Гебрэесус. Ён выступіў на пасяджэнні камітэта СААЗ, што сабраўся ў Жэневе, якому трэба будзе вызначыць, ці з'яўляецца цяперашняя ўспышка воспы малпаў надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне, перадае ТАСС.

"Усяго шэсць тыдняў таму СААЗ атрымала паведамленне аб кластары з трох выпадкаў воспы малпаў сярод людзей, якія не рабілі паездак за межы Вялікабрытаніі. З таго часу ў СААЗ паступілі паведамленні з 48 краін, уключаючы Нігерыю, аб больш чым 3,2 тыс. пацверджаных выпадкаў воспы малпаў і аб адной смерці", - сказаў гендырэктар арганізацыі.

Паводле яго слоў, маштабы перадачы віруса ад чалавека да чалавека, хутчэй за ўсё, недаацэнены. Гебрэесус нагадаў, што з пачатку бягучага года з Афрыкі прыйшлі паведамленні аб амаль 1,5 тыс. непацверджаных выпадках заражэння воспай малпаў і аб прыблізна 70 смярцях. У асноўным размова ідзе аб Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК).

Гебрэесус заклікаў краіны - члены СААЗ дзяліцца інфармацыяй аб выяўленых выпадках захворвання. Паводле яго слоў, трэба не толькі весці работу па выяўленні заражаных, але і сачыць за кантактамі, якія захварэлыя людзі маглі мець са здаровымі. Акрамя таго, неабходны лабараторныя даследаванні, правядзенне секвеніравання віруса, а таксама меры па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі, падкрэсліў кіраўнік СААЗ.

У чацвер у Жэневе адкрылася першае пасяджэнне камітэта па надзвычайных сітуацыях, што займаецца воспай малпаў. Гэту структуру ўзначальвае спецыяліст з ДРК, доктар Жан-Мары Акво-Беле, які працаваў раней дырэктарам дэпартамента імунізацыі, вакцын і біялагічных прэпаратаў СААЗ. Сустаршынёй камітэта з'яўляецца прафесар эпідэміялогіі і грамадскай медыцыны з Бернскага ўніверсітэта швейцарац Нікаля Лоу. У складзе камітэта працуюць таксама 14 экспертаў, сярод якіх кіраўнік расійскага цэнтра "Вектар" Рынат Максютаў. Акрамя таго, у структуру ўваходзяць восем кансультантаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі