
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвы дэфіцыт Японіі ў 2022 фінансавым годзе, які завяршыўся 31 сакавіка 2023 года, дасягнуў рэкорднага ўзроўню $160 млрд, паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства фінансаў краіны.
Дэфіцыт гандлёвага балансу павялічыўся амаль у чатыры разы ў параўнанні з паказчыкам 2021 фінансавага года, дасягнуўшы самага вялікага памеру з 1979 года, калі ў краіне пачалі весці статыстыку цяперашняга ўзору.
Аб'ём імпарту за год павялічыўся на 32,2 працэнта - амаль да 121 трлн іен ($891 млрд) у першую чаргу за кошт рэзкага росту цэн на энерганосьбіты, прадукты харчавання і прамысловую сыравіну. Японскі экспарт узрос на 15,5 працэнта, перавысіўшы 99,2 трлн іен (амаль $731 млрд).
У свеце на фоне аслаблення пандэміі вырас попыт на японскія аўтамабілі і іншую прамысловую прадукцыю, аднак даходы ад іх продажу не змаглі кампенсаваць рэзкае падаражанне імпарту, канстатуе інфармацыйнае агенцтва Kyodo.-0-