
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган набірае 49,35 працэнта галасоў па выніках адкрыцця ўсіх выбарчых урнаў на праведзеных 14 мая прэзідэнцкіх выбарах. Адзіны кандыдат ад апазіцыі Кемаль Кылычдараглу атрымаў падтрымку 45 працэнтаў турэцкіх выбаршчыкаў. Такія даныя прыводзіць у панядзелак дзяржаўны тэлеканал TRT, паведамляе ТАСС.
Паведамляецца, што трэці кандыдат ад "Альянсу АТА" Сінан Аган атрымаў крыху больш за 5 працэнтаў галасоў. Мухарэм Інджэ, які зняўся з прэзідэнцкіх выбараў, атрымаў 0,43 працэнта галасоў. Тым не менш, Цэнтральны выбарчы камітэт Турцыі залічыў яго галасы як сапраўдныя.
Для выбрання на пасаду прэзідэнта пасля першага тура адзін з кандыдатаў павінен набраць не менш як 50 працэнтаў плюс адзін голас. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Турцыі адбудзецца 28 мая.-0-