ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 сакавіка 2023, 12:32

Эксперт: амерыканцы хочуць давесці ўкраінскі канфлікт да стану агульнаеўрапейскай вайны

Фота pixabay.com
Фота pixabay.com

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканцы хочуць давесці ўкраінскі канфлікт да стану агульнаеўрапейскай вайны. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў аглядальнік медыягрупы "Расія сёння" Расціслаў Ішчанка.

"Палякаў даўно заштурхваюць у вайну. Прычым робяць гэта па-рознаму: і праз Заходнюю Украіну, і праз канфлікт з Беларуссю - усё роўна як. Румын заштурхваюць у вайну, спрабуючы арганізаваць штучны крызіс на тэрыторыі Прыднястроўя. З улікам асаблівых узаемаадносін Румыніі з Малдовай і прарумынскага ўрада ў Кішынёве, гэта можа ўцягнуць Румынію ў баявыя дзеянні. Усё гэта амерыканцы спрабуюць арганізаваць", - сказаў Расціслаў Ішчанка.

Разам з тым, дадаў эксперт, польскія палітыкі не жадаюць ваяваць за амерыканскія інтарэсы. "Яны гавораць амерыканцам: мы ваяваць з Расіяй гатовы, але разам з вамі. Цяпер стаіць пытанне, ці змогуць амерыканцы заштурхнуць гэтыя бакі ў вайну. А там і Германія на чарзе. Калі яны змогуць заштурхнуць Польшчу і Румынію, яны зоймуцца Германіяй. І амерыканцам няважна, наколькі баяздольна армія. Таму што любая армія з нейкай колькасцю байцоў і ваеннай тэхнікі зможа хаця б зацягнуць канфлікт, забяспечыўшы амерыканцам час і прастору для манеўраў", - лічыць эксперт.

На думку Расціслава Ішчанкі, амерыканцы жадаюць давесці канфлікт ва Украіне да стану агульнаеўрапейскай вайны. "Яны лічаць, што ў такім выпадку ўсё яшчэ будуць кантраляваць канфлікт. Але атрымаецца ў іх гэта зрабіць ці не, залежыць непасрэдна ад кіраўніцтва кожнай асаобна ўзятай краіны. Таму што ў канчатковым выніку ўсё вырашаюць канкрэтныя Зяленскі, Макрон або Шольц. Амерыканцы могуць абяцаць, націскаць або пагражаць, але канчатковае рашэнне прымае палітычная эліта кожнай асобнай дзяржавы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі