Сцяг Нядзеля, 21 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 сакавіка 2023, 16:05

Дзярждума РФ у гадавіну трагедыі ў Хатыні прыняла заяву аб генацыдзе народаў СССР у гады ВАВ

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзярждума Расіі ў дзень гадавіны трагедыі ў Хатыні прыняла заяву аб прызнанні дзеянняў Германіі і яе памагатых у гады Вялікай Айчыннай вайны генацыдам народаў СССР. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Дзяржаўная дума, прымаючы пад увагу палажэнні Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ад 26 чэрвеня 1945 года, Статута і прыгавору Нюрнбергскага трыбунала, Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго ад 9 снежня 1948 года, Канвенцыі аб непрымяняльнасці тэрміну даўнасці да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва ад 26 лістапада 1968 года, прызнае злачынныя дзеянні нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых у адносінах да мірнага насельніцтва СССР генацыдам народаў Савецкага Саюза", - гаворыцца ў заяве.

У пачатку пленарнага пасяджэння 22 сакавіка дэпутаты ўшанавалі памяць знішчаных фашыстамі жыхароў беларускай Хатыні. "80 гадоў таму фашысцкімі карнікамі знішчана беларуская вёска Хатынь, у 1943 годзе. Давайце ўшануем памяць усіх загінулых ад рук фашыстаў, карнікаў", - сказаў старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі