ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 9 чэрвеня 2023
Мінск +23°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2023, 11:00

Дэпутат ЕП Уолес: Еўрасаюз не прыслухоўваецца да меркавання грамадзян у пытанні Украіны

Фота Unsplash
Фота Unsplash

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз не слухае меркаванне сваіх грамадзян адносна сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым заявіў дэпутат Еўрапейскага парламента (ЕП) ад Ірландыі Мік Уолес, паведамляе ТАСС.

Уолес прывёў даныя апытання, праведзенага Саветам Еўрасаюза яшчэ ў чэрвені 2022 года. Тады звыш 70 працэнтаў рэспандэнтаў выказаліся за дасягненне міру ва Украіне, а не канфрантацыю з Расійскай Федэрацыяй.

"Чаму ЕС па-ранейшаму адмаўляецца слухаць сваіх грамадзян? Чаму ЕС усё яшчэ падтрымлівае недарэчную проксі-вайну ЗША і НАТА?" - задаўся пытаннем еўрадэпутат.

Раней Уолес ужо не раз выступаў з крытыкай у адрас НАТА на фоне ўкраінскага канфлікту. Ён заяўляў, што Паўночнаатлантычны альянс не дэманструе імкнення да міру і бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі