Сцяг Субота, 24 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лютага 2023, 10:50

Дэпутат Бундэстага: саюзнікі Германіі не дзеляцца данымі па дыверсіі на "Паўночных патоках"

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутат нямецкага парламента ад партыі "Альтэрнатыва для Германіі" Штэфан Котрэ заявіў, што партнёры ФРГ не дзеляцца з ёю данымі ў сувязі з расследаваннем здарэння на "Паўночных патоках", паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Котрэ, расследаванне дыверсій на расійскіх газаправодах нельга лічыць празрыстым. "Прычыны відавочныя - спачатку ўголас у гэтым абвінавачвалі Расію, а потым усё заціхла. Цяпер і прадстаўнікам урада ФРГ зразумела, што толькі саюзнікі маглі ажыццявіць гэты тэрарыстычны акт", - заявіў нямецкі дэпутат.

Котрэ адзначыў, што ўлады Германіі не могуць нічога зрабіць, паколькі Швецыя, Нарвегія і Данія не прадастаўляюць Берліну ніякіх звестак адносна ходу расследавання. Дэпутат таксама паведаміў, што яго партыя накіроўвала запыты аб прадстаўленні інфармацыі аб расследаванні дыверсій, аднак яны так і засталіся без адказу.

Парламентарый таксама звярнуў увагу на тое, як сітуацыю з газаправодамі замоўчваюць нямецкія СМІ. "Самы вялікі тэрарыстычны акт супраць інфраструктуры Германіі павінен быў бы прыцягнуць увагу вялікай колькасці журналістаў. Яны павінны былі б весці журналісцкія расследаванні па ўсіх напрамках, але нічога з гэтага не было", - заявіў Котрэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі