
Фота Unsplash
6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дыпламатыі ЕС заявіў, што Еўропа не плануе ваяваць з Расіяй з-за Украіны. Аб гэтым Жазэп Барэль расказаў у інтэрв'ю японскай газеце Yomiuri.
Ён падкрэсліў, што асноўным адказам на спецыяльную ваенную аперацыю ва Украіне будуць заставацца эканамічныя санкцыі, якія, на яго думку, прыносяць ужо вынік. Вярхоўны прадстаўнік ЕС адзначыў, што яны прадоўжаць іх узмацняць.-0-