
3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская камісія прадставіла сёння праект механізма, якім прадугледжваецца ўвядзенне санкцый у адносінах да асоб, што абвінавачваюцца ў карупцыі ў любой краіне свету. Аб гэтым заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль, паведамляе ТАСС.
Паводле слоў Барэля, такі механізм павінен садзейнічаць барацьбе з карупцыйнымі праявамі ва ўсім свеце. Дыпламат выказаў надзею, што праект будзе ў хуткім часе зацверджаны.
Разам з тым Барэль не растлумачыў, на якіх падставах Брусель мае намер лічыць грамадзян трэціх краін, што не ўваходзяць у Еўрасаюз, вінаватымі ў карупцыі.-0-