Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2024, 13:07

Associated Press: Джон Кірбі атрымае новую пасаду 

Джон Кірбі. Фота defense.gov
Джон Кірбі. Фота defense.gov
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Джон Кірбі, афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы, атрымае новую пасаду. Аб гэтым піша Associated Press са спасылкай на ўласную крыніцу.

Як адзначаецца ў матэрыяле, Кірбі чакае павышэнне. Ён будзе назначаны саветнікам Белага дома па камунікацыях у сферы нацыянальнай бяспекі і атрымае свой штат падначаленых. Таксама ён стане памочнікам прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі. Аб назначэнні пакуль не было аб’яўлена афіцыйна.

Як адзначыла крыніца, Джон Кірбі будзе кіраваць асобнай камандай, якая будзе каардынаваць інфармацыю паміж амерыканскімі ведамствамі.

Паводле даных Reuters, Кірбі прадоўжыць каардынаваць камунікацыі ў мэтах нацыянальнай бяспекі. Як і раней ён будзе прымаць удзел у брыфінгах для журналістаў, выступаючы ў выпадках,калі пытанні нацбяспекі стануць "дамінуючай тэмай".

Джон Кірбі - адмірал ВМС ЗША ў адстаўцы. Ён прыйшоў у Белы дом у 2022 годзе ў якасці каардынатара па стратэгічных камунікацыях Савета нацыянальнай бяспекі (СНБ). Адбылося гэта ў хуткім часе пасля таго, як Карын Жан-П’ер была назначана прэс-сакратаром Белага дома.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі