
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя з 15 чэрвеня перастала атрымліваць расійскі трубаправодны газ. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіў французскі аператар GRTgaz, паведамляе ТАСС.
Кампанія GRTgaz адзначыла, што з гэтай даты спыніліся пастаўкі расійскага газу па трубаправодзе з Германіі ў Францыю.
Аператар GRTgaz завярае пры гэтым, што французскія спажыўцы не пацерпяць ад такой сітуацыі, паколькі перабоі з атрыманнем расійскага газу кампенсуюць пастаўкамі з Іспаніі. Галоўная ўвага кампаніі нацэлена на запаўненне французскіх газасховішчаў да зімы.
На сайце Сената Францыі гаворыцца, што з Расіі паступае 24 працэнты газу, што выкарыстоўваецца ў Францыі.-0-