Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2024, 10:20

Al Jazeera: ЗША нанеслі ўдары па ракетных устаноўках хусітаў у Емене 

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША нанеслі ўдары па ракетных устаноўках хусітаў у Емене. Аб гэтым паведаміў тэлеканал Al Jazeera са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.

Паводле яго слоў, атака пачалася каля 2.00 (па мясцовым часе). Удары былі нанесены па месцах дыслакацыі ракет і сістэмах запуску, якія "ўяўляюць непасрэдную пагрозу камерцыйным суднам і караблям ВМС ЗША ў рэгіёне".

Мяцежны рух хусітаў "Ансар Алах" з-за чарговага ўдару ЗША па Емене заявіў, што прадоўжыць атакаваць "ізраільскія караблі, якія накіроўваюцца ў Палесціну".

Раней тэлеканал Al Masirah паведаміў, што ЗША і Вялікабрытанія атакавалі еменскія правінцыі Дамар, Саада, Таіз, Хадэйда, Эль-Байда. Паводле звестак телеканала Al Hadath, як мінімум тры ўдары было нанесена па аб’ектах хусітаў у лагеры Аль-Карн.

Пасля абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту ў сектары Газа хусіты заявілі, што будуць наносіць удары па Ізраілі і не дазволяць звязаным з ім суднам праходзіць праз Чырвонае мора і Баб-эль-Мандэбскі праліў, пакуль ваенныя дзеянні ў палесцінскім акнлаве не будуць спынены.

У ноч на 12 студзеня ЗША і Вялікабрытанія пры падтрымцы Аўстраліі, Бахрэйна, Канады і Нідэрландаў нанеслі ўдары з паветра і з мора па ваенных аб’ектах мяцежнага руху "Ансар Алах" (хусіты) у Емене. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ўдары нанесены ў адказ на атакі хусітаў у Чырвоным моры і з’яўляюцца абарончымі. Хусіты паабяцалі, што нападзенні не застануцца без пакарання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі