Вікторыя Пажыток цяпер вучыцца ў 7-м класе. З 10 гадоў дзяўчынка піша трылогію "Шлях у нікуды". Гэта гісторыя пра хлопчыка, чые бацькі вырашылі пераехаць у новы дом, пасля чаго яго жыццё кардынальна змянілася. Дзве часткі гатовы, засталася трэцяя. Здымачная група БЕЛТА паразмаўляла з юнай пісьменніцай, каб даведацца, дзе яна бярэ натхненне, пра што марыць і калі чакаць прадаўжэння трылогіі.