ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Вiдэа
10:06 09 верасня 2022

Швед: беларусы павінны ведаць пра трагедыю народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, каб не дапусціць вяртання нацызму

На месцы масавай гібелі жыхароў вёсак Слабада і Бортнікі, якіх акупанты расстралялі восенню 1942 года, падняты ўжо астанкі амаль 80 чалавек. Паводле папярэдніх даных, атрыманых падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, тут былі забіты больш за 350 мужчын, жанчын і дзяцей. Знайсці гэта раней невядомае пахаванне ўдалося дзякуючы паказанням жыхара вёскі Слабада. Ён ведаў са слоў старажылаў, што ва ўрочышчы ў кастрычніку 1942 года фашысты ўчынілі страшнае злачынства супраць мірных жыхароў. У дзве ямы, якія прымусілі капаць мясцовых мужчын, скідвалі асобна целы мужчын і жанчын з дзецьмі. Выпадкова выжылі крыху больш за 10 чалавек, якія тады не знаходзіліся ў вёсцы.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі