ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 17 лютага 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 снежня 2019, 16:20

Зборная Беларусі згуляе з камандай Латвіі ў 2-і дзень маладзёжнага ЧС па хакеі

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску прадаўжаецца маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі ў першым дывізіёне. У стартавым паядынку другога дня на лёд "Чыжоўка-Арэны" ў 12.30 выйшлі каманды Славеніі і Даніі, якія няўдала згулялі ў першым туры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другім паядынку сённяшняга гульнявога дня сустракаюцца каманды Аўстрыі і Нарвегіі (16.00). Нарвежцы напярэдадні разграмілі славенцаў з лікам 6:2, а аўстрыйцы далі бой падапечным Дзмітрыя Дудзіка.

Хакеісты беларускай маладзёжнай зборнай у 19.30 пачнуць свой матч супраць каманды Латвіі. Паводле ацэнкі спецыялістаў, гэта сустрэча будзе адной з ключавых у чэмпіянаце. Каманда Карліса Зірніса ўпэўнена перамагла датчан, закінуўшы ў іх вароты тры шайбы, якія засталіся без адказу.

12 снежня беларусы згуляюць з нарвежцамі, 13 снежня - матч са славенцамі, 15 снежня адбудзецца паядынак супраць каманды Даніі. Пуцёўку ў элітны дывізіён маладзёжнага сусветнага першынства атрымае толькі пераможца.

Усе матчы мінскага турніру трансліруе тэлеканал "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі