
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі заваявала сярэбраны медаль на этапе Кубка Садружнасці па трыятлоне, які прайшоў у Брэсце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У змешанай эстафеце беларуская каманда ў складзе Ганны Максімавай, Сафіі Крывецкай, Аляксандра Васілевіча і Мікіты Кацянёва паказала другі рэзультат, уступіўшы толькі расійскай дружыне, за якую выступалі Міхаіл Анціпаў, Рыгор Анціпаў, Настасся Абросімава і Аляксандра Разаронава. Трэцяе месца заняла змешаная каманда - Таццяна Лукша, Аляксандр Дахно (Беларусь), Дар'я Фірсава, Дзмітрый Палянскі (Расія).
У чэмпіянаце Беларусі сярод мужчын перамогу атрымаў Аляксандр Васілевіч, серабро ў Мікіты Кацянёва, бронзу заваяваў Мікіта Забаронька. У жанчын чэмпіёнкай стала Ганна Максімава, другой фінішавала Сафія Крычэўская, у Таццяны Лукшы сярэбраны медаль. Пераможцамі юніёрскіх спаборніцтваў сталі Георгій Байко і Аліна Сіневіч.
Для беларускіх майстроў трыятлона спаборніцтвы ў Брэсце сталі першымі ў новым сезоне. Усяго ў турніры прынялі ўдзел больш за 200 трыятланістаў з Беларусі і Расіі.-0-