
Фота з архіва
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе пераможна завяршыла першы перадсезонны вучэбна-трэніровачны збор, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння на пляцоўцы цэнтра пляжных відаў спорту "Дынаміт" у Санкт-Пецярбургу падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада выйгралі ў бронзавага прызёра чэмпіянату Расіі маскоўскага ЦСКА з лікам 7:4. Да гэтага беларусы двойчы ўпэўнена абыгралі каманду Узбекістана - 13:0 і 10:2.
Зборная Узбекістана рыхтуецца да выступлення на чэмпіянаце Азіі, які пройдзе ў Тайландзе з 16 па 26 сакавіка. На групавым этапе яе сапернікамі будуць каманды Малайзіі, ААЭ і Ірана.-0-