
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылася жараб'ёўка пар першага этапу розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У спаборніцтвах мужчынскіх каманд барацьбу за дзве пуцёўкі ў "Фінал чатырох" правядзе квартэт каманд: сталічны БДУФК-СКА сустрэнецца з магілёўскім клубам "Машэка", а гродзенскі "Кронан" будзе сапернічаць з гандбалістамі "Гомеля". Першыя паядынкі адбудуцца 3 лютага 2023 года ў Мінску і Гродне, сустрэчы ў адказ пройдуць 11 лютага ў Магілёве і Гомелі. Пераможцы выйдуць у вырашальны этап кубкавага турніру, дзе іх сапернікамі будуць цяперашні ўладальнік трафея мінскі СКА і чэмпіён Беларусі "Мяшкоў Брэст".
У жанчын брэсцкі клуб "Вікторыя-Бярэсце" будзе сапернічаць з бабруйскай "Бярэзінай", а гандбалісткі "Віцябчанкі" пазмагаюцца з "Гараднічанкай". Першыя гульні пройдуць 17 снежня ў Брэсце і Віцебску, паядынкі ў адказ за выхад у "Фінал чатырох" адбудуцца 24 снежня ў Бабруйску і Гродне. Пераможцы атрымаюць пропускі ў вырашальны раўнд, дзе іх чакаюць гандбалісткі "Гомеля" і "БНТУ-БелАЗа".-0-