ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лістапада 2022, 15:54

Віктар Лукашэнка павіншаваў НАК Азербайджана з 30-годдзем

Фота з архіва
Фота з архіва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Баку праходзяць святочныя мерапрыемствы з нагоды 30-годдзя стварэння НАК Азербайджана, удзел у якіх прымае і беларуская дэлегацыя, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка, які перадаў віншавальны адрас і памятны падарунак віцэ-прэзідэнту НАК Азербайджана Чынгізу Гусейнзадэ і генеральнаму сакратару Азеру Аліеву. Кіраўнік НАК Беларусі падкрэсліў, што гэта знамянальная дата - цудоўная нагода ўспомніць аб гісторыі алімпійскага руху, аб выдатных, захопленых сваёй справай людзях, чыёй працай і талентам закладваліся традыцыі алімпізму ў Азербайджане.

"Многія пакаленні атлетаў упісалі яркія старонкі ў пераможны летапіс як савецкага, так і суверэннага перыяду азербайджанскага спорту. За мінулыя гады НАК Азербайджана ўнёс сапраўды неацэнны ўклад у развіццё спорту вышэйшых дасягненняў і падрыхтоўку алімпійскіх чэмпіёнаў сваёй краіны, у папулярызацыю фізічнай культуры і пашырэнне каштоўнасцей здаровага ладу жыцця і алімпійскага руху. Перакананы, што дружалюбныя адносіны паміж алімпійскімі камітэтамі Беларусі і Азербайджана стануць яшчэ мацнейшымі і нададуць новы імпульс развіццю спорту ў дзвюх краінах. Няхай ідэалы і каштоўнасці алімпізму служаць узаемаразуменню паміж спартсменамі ўсіх дзяржаў у імя захавання міру на зямлі", - пажадаў Віктар Лукашэнка.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Азербайджана створаны ў 1992 годзе, у 1993 годзе прызнаны паўнапраўным членам Міжнароднага алімпійскага камітэта. У 2012 годзе нацыянальныя алімпійскія камітэты Беларусі і Азербайджана заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі