Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 сакавіка 2024, 20:08

Валейбалісты "Шахцёра" прайгралі "Факелу" ў матчы расійскай Суперлігі

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісты салігорскага "Шахцёра" пацярпелі паражэнне ў выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату мужчынскай расійскай Суперлігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сераду падапечныя Віктара Бекшы былі ў гасцях у Новым Урэнгоі ў мясцовага "Факела". Калектывы ўжо доўгі час суседнічаюць у турнірнай табліцы, "Факел" да матчу ішоў дзявятым, "Шахцёр" - следам за ім. Статус сапернікаў пацвердзіла ўпартая барацьба на пляцоўцы - у кожнай з трох першых партый каманды раздзялялі максімум тры ачкі. Стартавы сэт забралі салігарчане (25:22), у двух наступных мацнейшымі былі гаспадары (25:23 і 25:22). Крыху прасцей "гарнякам" было ў чацвёртым адрэзку, які скончыўся на карысць нашага клуба - 25:19. Зыход сустрэчы вырашыўся ў пятай партыі, дзе поспех быў усё ж на баку валейбалістаў з Новага Урэнгоя - 15:11, і падагульняючыя 3:2 па сэтах.

Такім чынам, "Шахцёр" застаўся на дзясятым радку табліцы сярод 16 каманд. У актыве салігарчан 40 ачкоў пасля 28 матчаў. Гэта паражэнне стала для беларусаў чацвёртым у пяці апошніх гульнях. Раней нашы валейбалісты ўпершыню за ўвесь час выступленняў у Суперлізе гарантавалі сабе пераход у кваліфікацыйны раўнд плэй-оф турніру. Да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату "гарнякам" засталося правесці два паядынкі: 12 сакавіка "Шахцёр" на выездзе сустрэнецца з "Новай" з Самарскай вобласці, а 16 сакавіка ў Палацы спорту "Уручча" прыме ніжагародскі АСК.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі