ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 красавіка 2023, 17:59

Валейбалісткі "Мінчанкі" прайгралі "Енісею" ў матчы расійскай Суперлігі

Фота з архіва
Фота з архіва

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валейбалісткі "Мінчанкі" правялі першы матч міні-серыі за дзявятае месца жаночага чэмпіянату Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках рэгулярнага сезона расійскай жаночай Суперлігі нашы дзяўчаты фінішавалі на 10-м радку табліцы. Згодна з рэгламентам турніру каманды, якія занялі ў "гладкім" чэмпіянаце 9-10-я месцы, павінны разыграць больш высокую пазіцыю ў серыі да дзвюх перамог. Такім чынам, апошнім сапернікам "Мінчанкі" ў розыгрышы стаў краснаярскі "Енісей", які пасля 26 гульняў сезона размясціўся ў агульным рэйтынгу дзявятым.

Першы матч паміж камандамі прайшоў у Краснаярску. Стартавая партыя засталася за беларускамі (25:22), два наступныя сэты выйгралі ўжо гаспадыні пляцоўкі (абодва разы па 25:18). Мацнейшымі ў чацвёртым адрэзку зноў былі нашы дзяўчаты (25:23), у выніку чаго пераможца сустрэчы вызначыўся ў вырашальнай пятай партыі. Па ходзе сэта валейбалісткі "Мінчанкі" пяць разоў падавалі на матч, але саперніцы нязменна адыгрываліся і ў выніку выйшлі з паядынку пераможцамі - 21:19 у пятым сэце і 3:2 па суме.

Другая гульня "Енісея" і "Мінчанкі" пройдзе 13 красавіка таксама ў Краснаярску і стартуе ў 15.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі