ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лютага 2020, 18:22

Украіна і Беларусь могуць падаць сумесную заяўку на правядзенне Алімпіяды - Ганчарук

Фота з архіва
Фота з архіва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўкраінскім урадзе не выключаюць, што Украіна і Беларусь могуць падаць сумесную заяўку на правядзенне Алімпіяды. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і ўдзеле спартсменаў Украіны ў Алімпіядзе ў Токіа, паведамляе РБК - Украіна.

"Ідэя заслугоўвае глыбокага вывучэння. Урад цяпер працуе над тым, каб вывучыць гэту сітуацыю з розных пунктаў гледжання і прапанаваць канцэпт нашым партнёрам, калі ініцыятыва ў бліжэйшы час можа быць рэалізавана. Гэта важны і адказны іміджавы крок. Такія маштабныя праекты садзейнічаюць інфраструктурнаму абнаўленню дзяржавы, росту турыстычнай прывабнасці і нацыянальнага прэстыжу ў свеце ў цэлым", - заявіў украінскі прэм'ер.

Аляксей Ганчарук даручыў вывучыць вопыт Беларусі ў правядзенні II Еўрапейскіх гульняў, а таксама вопыт еўрапейскіх краін у правядзенні Алімпіяды. Ён распарадзіўся выпрацаваць дакладны план у адпаведнасці з конкурснымі патрабаваннямі, устаноўленымі Міжнародным алімпійскім камітэтам.

У ліпені 2019 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў пачаць падрыхтоўку да заяўкі на правядзенне Алімпіяды. У верасні мінулага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці летнія Алімпійскія гульні сумесна з Украінай або Расіяй. Паводле яго слоў, ва Украіне ёсць аб'екты футбольнай інфраструктуры, якіх не хапае ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі