ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 ліпеня 2022, 14:52

УЕФА назначыў суддзяў на матчы кваліфікацыі Лігі канферэнцый

Фота з архіва
Фота з архіва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) назначыў суддзяў на матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускія клубы свае першыя паядынкі правядуць 21 ліпеня. Сустрэчу барысаўскага БАТЭ і турэцкага "Каньяспора" рассудзіць партугальская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Густаву Карэя. Гульню "Гомеля" з грэчаскім "Арысам" у Салоніках будзе судзіць аўстрыйская брыгада на чале з Вальтэрам Альтманам, галоўным суддзёй матчу ў ізраільскай Беэр-Шэве паміж мясцовым "Хапаэлем" і мінскім "Дынама" назначаны нарвежскі рэферы Эспен Эскас.

Гульні ў адказ за выхад у 3-і круг кваліфікацыі Лігі канферэнцый пройдуць 28 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі