ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2022, 12:46

У Заслаўі завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ

Фота з архіва
Фота з архіва

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вяслярным канале ў Заслаўі завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, у якім прынялі ўдзел лепшыя беларускія і расійскія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У трэці і апошні дзень турніру былі разыграны пяць камплектаў узнагарод, на рахунку беларускай каманды адзін залаты і тры сярэбраныя медалі. У заездзе байдарачнікаў на 1000 м перамогу атрымаў Уладзіслаў Кравец, другое месца ў гэтай дысцыпліне заняў Кірыл Нікіцін. У спаборніцтвах байдарачніц на 200 м серабро заваявала Вольга Худзенка, таксама другімі ў заездзе байдарак-чацвёрак на 500 м сталі Аляксей Місючэнка, Кірыл Нікіцін, Уладзіслаў Літвінаў і Ілья Федарэнка.

Усяго за тры спаборніцкія дні беларуская каманда заваявала чатыры залатыя ўзнагароды: нашы спартсмены перамаглі ў заездзе байдарак-чацвёрак у дзяўчат на 500 м (Вольга Худзенка, Лізавета Вількова, Іна Саўчук, Уладзіслава Скрыганава), у жаночай байдарцы-адзіночцы на 1000 м (Аліна Неўмяржыцкая) і ў мужчынскай байдарцы-двойцы на 1000 м (Уладзіслаў Кравец, Раман Захаранка). Таксама ў актыве беларусаў дзевяць сярэбраных і сем бронзавых медалёў. Расійскія спартсмены на адкрытым Кубку Беларусі выйгралі 40 узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі