
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы футбольнага Кубка Беларусі пасля паўфінальных матчаў у адказ стануць вядомы ўдзельнікі вырашальнага паядынку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першай сённяшняй сустрэчы футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" згуляюць на сваёй арэне з мазырскай "Славіяй" (пачатак у 18.00). У Мазыры тарпедаўцы змаглі перамагчы з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. Адзіны мяч у гэтай сустрэчы забіў Валерый Гарбачык, які вызначыўся на 48-й мінуце.
Таксама сёння фіналіст мінулага кубкавага турніру барысаўскі БАТЭ прыме ў сябе дома гродзенскі "Нёман" (пачатак у 20.30). У першай сустрэчы ў Гродне сапернікі не выявілі пераможцу, згуляўшы ўнічыю - 1:1. Абодва галы забілі барысаўчане - спачатку абаронца Захар Волкаў зрэзаў мяч у свае вароты, а незадоўга да фінальнага свістка форвард Аляксандр Шасцюк зраўнаваў рэзультат.
Вырашальны паядынак 32-га розыгрышу Кубка Беларусі адбудзецца 28 мая на полі мінскага стадыёна "Дынама". У фінальным матчы мінулага кубкавага турніру футбалісты "Гомеля" з лікам 2:1 перамаглі БАТЭ.-0-