ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 1 кастрычніка 2023
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 мая 2023, 11:31

У Мінску пачаўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па мастацкай гімнастыцы

Фота з архіва
Фота з архіва

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы гімнастыкі стартаваў адкрыты чэмпіянат краіны з удзелам мацнейшых беларускіх грацый, а таксама спартсменак з Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На спаборніцтвах выступяць лідары беларускай каманды па мастацкай гімнастыцы - бронзавая медалістка Алімпійскіх гульняў у Токіа Аліна Гарнасько і прызёр чэмпіянатаў свету Настасся Салас. Таксама ў заяўцы на дамашні турнір Лізавета Зоркіна, Дар'я Ткачова, Дар'я Грохатава, Аліна Рэчкіна, Дар'я Вярэніч і Ганна Каменшчыкава, якія падымаліся ўжо на п'едэсталы буйных міжнародных форумаў.

Усяго на турнір заявіліся амаль 200 спартсменак з дзвюх краін, медалі ў індывідуальных спаборніцтвах і групавых практыкаваннях разыграюць сеньёркі і юніёркі (гімнасткі 2008-2010 гадоў нараджэння). Сапернічаць з камандай Беларусі ў групавых практыкаваннях будуць адразу два склады зборнай Расіі, у індывідуальным турніры ў Мінску выступяць грацыі з Масквы, Іванава, Рэспублікі Карэлія, Арлоўскай вобласці і іншых рэгіёнаў РФ.

Пераможцы і прызёры ў мнагабор'і вызначацца ў пятніцу, а завершыцца турнір 20 мая фіналамі ў асобных відах. Уваход на трыбуны Палаца гімнастыкі - свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі