ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 чэрвеня 2023, 12:36

У Мазыры і Брэсце стартуе 11-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мазыр і Брэст прымуць стартавыя сустрэчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым сённяшнім паядынку футбалісты "Славіі" на полі мазырскага стадыёна "Юнацтва" сустрэнуцца з наваполацкім "Нафтанам". У папярэднім туры мазыране ў Барысаве згулялі ўнічыю з БАТЭ (0:0), а наваполацкая каманда ў сябе дома ўступіла "Іслачы" (0:1). У другой гульні брэсцкае "Дынама" на сваёй арэне будзе сапернічаць з "Мінскам". У мінулы ўік-энд дынамаўцы прайгралі ў гасцях сталічнаму "Энергетыку-БДУ" (0:1), а мінчане разышліся мірам з лідарам турніру сталічным "Дынама" (1:1).

Заўтра пройдуць яшчэ тры матчы. Футбалісты "Смаргоні" ў сябе дома сустрэнуцца з "Энергетыкам-БДУ", у Жодзіне наваспечаны ўладальнік Кубка краіны "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з салігорскім "Шахцёрам". Сустрэча паміж "Белшынай" і футбалістамі "Гомеля" павінна была адбыцца ў Бабруйску, але поле стадыёна "Спартак" аказалася непрыдатным для гульні, і паядынак быў перанесены на стадыён "Цэнтральны" ў Гомелі.

Заключныя гульні адбудуцца ў нядзелю, 4 чэрвеня: "Іслач" - "Нёман" (Гродна), "Слуцк" - БАТЭ.

Турнірную табліцу ўзначальвае сталічнае "Дынама", у якога 25 ачкоў пасля 10 праведзеных гульняў, жодзінскія тарпедаўцы адстаюць на 4 балы, футбалісты "Нёмана" набралі 20 ачкоў у 9 згуляных матчах. У спрэчцы лепшых бамбардзіраў лідзіруе нападаючы "Шахцёра" Ягор Карпіцкі, які забіў 10 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі