ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 жніўня 2022, 09:45

У еўракубкавых футбольных турнірах сёння вызначацца ўдзельнікі плэй-оф кваліфікацыі

Фота
Фота

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў кантынентальных футбольных кубкавых турнірах пройдуць вырашальныя паядынкі за выхад у плэй-оф кваліфікацыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Лізе чэмпіёнаў адбудуцца дзесяць адказных паядынкаў 3-га кваліфікацыйнага раўнда. Венгерскі "Ферэнцварош", які трэніруе былы настаўнік зборнай Расіі Станіслаў Чарчэсаў, прыме ў Будапешце чэмпіёна Азербайджана "Карабах" з Агдама. На мінулым тыдні ў Баку гэтыя сапернікі не выявілі мацнейшага, згуляўшы ўнічыю - 1:1. Украінскі чэмпіён кіеўскае "Дынама" ў Аўстрыі паспрабуе утрымаць мінімальную перавагу над "Штурмам" (1:0), атрыманую ў першым паядынку ў польскай Лодзі. Пераможца гэтай пары паспрачаецца за выхад у групавы этап з лепшай камандай пары "Бенфіка" - "Мідцьюлан". Тыдзень таму ў Лісабоне партугальскі клуб разграміў чэмпіёна Даніі з лікам 4:1.

Футбалісты армянскага "Пюніка" ў Ерэване пастараюцца рэабілітавацца за разгромнае паражэнне ў Бялградзе ад сербскай "Црвены Звезды" - 0:5. У плэй-оф сапернікам лепшай каманды гэтай пары будзе пераможца двухраўндавай дуэлі паміж ізраільскім "Макабі" і кіпрскім "Апалонам". У першай гульні ў Хайфе ізраільцяне ўпэўнена абыгралі сапернікаў з вынікам 4:0, сёння гэтыя каманды сустрэнуцца ў Лімасоле. Таксама сёння адбудуцца яшчэ 5 сустрэч чэмпіёнскай лігі: "Жальгірыс" (Вільнюс, Літва) - "Будэ-Глімт" (Нарвегія; першы матч - 0:5), "Вікторыя" (Пльзень, Чэхія) - "Шэрыф" (Ціраспаль, Малдова; 2:1), "Дынама" (Заграб, Харватыя) - "Лудагорац" (Разград, Балгарыя; 2:1), ПСВ (Эйндховен, Нідэрланды) - "Манака" (1:1), "Глазга Рэйнджэрс" (Шатландыя) - "Юніён" (Брусель, Бельгія; 0:2). Праз кваліфікацыю ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў патрапяць 6 клубаў.

Адзін матч пройдзе сёння ў Лізе Еўропы: у Скоп'і паўночнамакедонскі "Шкупі" прыме ірландскі "Шэмрок Роверс". Гэту сустрэчу рассудзіць беларуская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць гамяльчанін Аляксей Кульбакоў. У Дубліне ірландцы выйгралі з лікам 3:1.

Дзве гульні адбудуцца ў Лізе канферэнцый. Мальтыйская "Гзіра" згуляе на сваім полі з аўстрыйскім "Вольфсбергам" (вынік першага матчу - 0:0). У фарэрскім Торсхаўне мясцовы клуб "Б-36" згуляе з дацкім "Вібаргам", якому ўступіў у першай сустрэчы з сухім лікам 0:3. Салігорскі "Шахцёр" свой паядынак у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду ЛК правядзе ў чацвер, 11 жніўня, у румынскім горадзе Клуж-Напока супраць мясцовага ЧФР. На мінулым тыдні гэтыя каманды разышліся мірам -0:0.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі