
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце прадаўжаецца адкрыты Кубак Беларусі па плаванні, удзел у якім прымаюць беларускія і расійскія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У другі дзень спаборніцтваў былі разыграны 9 камплектаў узнагарод. На рахунку беларускай каманды адзін залаты медаль - у жаночым фінале на дыстанцыі 100 м на спіне лепшай была Настасся Шкурдай. Іншыя вырашальныя заплывы засталіся за расійскімі спартсменамі. Так, пераможцамі турніру сталі Андрэй Філіпец (1500 м, вольны стыль), Павел Самусенка (100 м, спіна), Алег Косцін (50 м, батэрфляй), Максім Ступін (400 м, комплекс), Вікторыя Старасціна (400 м, вольны стыль) і Арына Суркова (50 м, батэрфляй). Таксама зборныя Расіі выйгралі камбінаваную эстафету 4х100 м і жаночую эстафету 4х200 м.
Усяго ўдзел у адкрытым Кубку Беларусі па плаванні прымаюць больш за 300 плыўцоў. Турнір у Брэсце завершыцца 2 ліпеня.-0-