Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 сакавіка 2024, 11:48

У чэмпіянаце SEHA-лігі вызначацца першыя ўдзельнікі "Фіналу чатырох"
 

Фота Pixabay
Фота Pixabay
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя ўдзельнікі вырашальнай стадыі SEHA-лігі вызначацца сёння ў Брэсце і Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеючы пераможца гэтага турніру "Мяшкоў Брэст" у чвэрцьфінальным паядынку ў адказ прыме на сваёй арэне гандбалістаў "Машэкі". У першым матчы ў Магілёве брастаўчане практычна забяспечылі сабе выхад у "Фінал чатырох", разграміўшы сапернікаў з лікам 34:20. У другой сённяшняй сустрэчы маскоўскі ЦСКА згуляе ў сябе дома са стаўрапольскім "Віктарам". Іх першая гульня завяршылася ўпэўненай перамогай армейцаў - 37:30.

Заўтра "Чэхаўскія мядзведзі" сустрэнуцца на сваёй пляцоўцы з "Пермскімі мядзведзямі", якіх абыгралі ў Пермі з рэзультатам 36:29. У заключным матчы чвэрцьфінальнай стадыі 6 сакавіка гандбалісты мінскага СКА прымуць на сваёй арэне піцерскі "Зеніт". На мінулым тыдні ў Санкт-Пецярбургу мінчане перамаглі з лікам 32:27.

Вырашальны этап дывізіёна "Усход" SEHA-лігі пройдзе 31 мая - 2 чэрвеня на пляцоўцы брэсцкага спартыўнага комплексу "Вікторыя".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі