ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 17 лютага 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 снежня 2019, 14:19

Тры беларускія футбольныя арбітры сталі суддзямі міжнароднай катэгорыі

Амін Кургхелі. Фота Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола"
Амін Кургхелі. Фота Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола"

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры беларускія футбольныя суддзі атрымалі прэстыжны міжнародны статус рэферы ФІФА, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Па рэкамендацыі судзейскага камітэта АБФФ Міжнародная федэрацыя футбола зацвердзіла ў якасці арбітраў ФІФА Віктара Шымусіка, Дзмітрыя Дзмітрыева і Аміна Кургхелі. Да гэтага такі статус з дзеючых беларускіх суддзяў меў толькі Аляксей Кульбакоў. Акрамя таго, асістэнтамі рэферы ФІФА сталі Антон Гусеў, Антон Ігнацюк, Дзяніс Емяльяненка і Сяргей Касавец. Такую ж катэгорыю раней атрымалі Дзмітрый Жук, Юрый Хомчанка, Алег Маслянко і Яўген Раманаў.

У жанчын у якасці рэферы ФІФА працуюць дзве прадстаўніцы Беларусі - Аляксандра Якушэвіч і Вольга Цярэшка, асістэнтамі з'яўляюцца Настасся Данчанка і Алена Карась.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі