ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 25 мая 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2020, 12:27

Тэнісісткі Беларусі згуляюць з камандай Нідэрландаў у матчы Кубка Федэрацыі

Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва
Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гаазе сёння стартуе матч кваліфікацыі Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі зборных Беларусі і Нідэрландаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень спаборніцтваў адбудуцца два адзіночныя паядынкі. Першымі ў 16.00 (па мінскім часе) на грунтавы корт Sportcampus Zuiderpark выйдуць Аляксандра Сасновіч і Кікі Бертэнс. Услед за імі згуляюць Арына Сабаленка і Аранча Рус.

Заўтра пройдуць яшчэ два адзіночныя паядынкі: Арына Сабаленка - Кікі Бертэнс, Аляксандра Сасновіч - Аранча Рус. Потым адбудзецца парная сустрэча, у якой беларускі дуэт Вольга Гаварцова / Лідзія Марозава сустрэнецца з тандэмам гаспадынь Дэмі Схюрс / Леслі Керхаў.

Згодна з рэгламентам турніру, у другі дзень спаборніцтваў капітаны каманд Таццяна Пучак і Пол Хархайс могуць зрабіць замены.

Раней зборныя Беларусі і Нідэрландаў сустракаліся ў розыгрышы Кубка Федэрацыі чатыры разы - галандкі атрымалі тры вікторыі, беларускі - адну. У сусветным камандным рэйтынгу жаночая зборная Беларусі займае 5-е месца, зборная Нідэрландаў знаходзіцца на 19-й пазіцыі.

У іншых матчах згуляюць: Іспанія - Японія, Швейцарыя - Канада, Румынія - Расія, Бразілія - Германія, Славакія - Вялікабрытанія, Бельгія - Казахстан, ЗША - Латвія.

Пераможцы кваліфікацыйных сустрэч выйдуць у фінальны этап Кубка Федэрацыі, які пройдзе з 9 па 14 красавіка Будапешце. Без адбору ў венгерскай сталіцы выступяць тэнісісткі зборных Венгрыі, Аўстраліі, Чэхіі і Францыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі