ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 снежня 2022, 15:30

Студэнт БДУ ўзяў золата на міжнародным турніры па таэквандо ў Краснагорску

Фота БДУ
Фота БДУ

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другакурснік эканамічнага факультэта БДУ Аляксей Тарчыла заняў першае месца ў міжнародным турніры па таэквандо Russian Open - 2022. Малады чалавек стаў пераможцам па выніках трох баёў у вагавой катэгорыі звыш 87 кг. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

На другой і трэцяй прыступках п'едэстала размясціліся расійскія спартсмены.

Усяго ў спаборніцтвах прымалі ўдзел каля 1000 таэквандыстаў з Беларусі, Расіі, Ірана, Бразіліі, Індыі, Казахстана, Узбекістана, Кіргізіі, Туркменістана, Сербіі, Ганконга.

Спартыўныя спаборніцтвы завяршыліся 2 снежня ў Краснагорску (Расія).

Таэквандо - адзін з відаў усходніх адзінаборстваў, які ўзнік у Карэі. Адметнай асаблівасцю таэквандо з'яўляецца скорасная сістэма ўдараў нагамі. У Беларусі гэты від спорту пачаў распаўсюджвацца ў канцы 1980-х гадоў. З'яўленне яго звязваюць з імем Аляксандра Боткіна - таленавітага самавучкі, які займаўся падрыхтоўкай першых беларускіх майстроў таэквандо.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі