ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 20 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 лютага 2021, 18:48

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на ЧЕ-2021 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

Настасся Мірончык-Іванова. Фота з архіва
Настасся Мірончык-Іванова. Фота з архіва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, які з 4 па 7 сакавіка пройдзе ў Торуні (Польшча), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.

У стартах мужчын за медалі паспрачаюцца: Віталь Парахонька (60 м з бар'ерамі), Юрый Забалотны, Дзяніс Блізнец, Максім Богдан (усе - 60 м), Дзмітрый Карпук (штурханне ядра), Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), Уладзіслаў Булахаў (скачкі ў даўжыню), Максім Несцярэнка (трайны скачок), Максім Андралойць (сямібор'е).

У спаборніцтвах жанчын стаўка трэнерскага штаба каманды зроблена на наступных спартсменак: Эльвіра Герман, Святлана Парахонька, Руслана Рашкаван (усе - 60 метраў з бар'ерамі), Хрысціна Ціманоўская (60 м), Ганна Міхайлава, Хрысціна Мулярчык (абедзве - 400 м), Дар'я Барысевіч (1500 м), Алёна Дубіцкая (штурханне ядра), Карына Дзямідзік (скачкі ў вышыню), Ірына Жук (скачкі з шастом), Віялета Скварцова, Ірына Васькоўская (абедзве - трайны скачок), Настасся Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню).

На мінулым аналагічным форуме, які праходзіў у Глазга ў 2019 годзе, беларускія лёгкаатлеты заваявалі адну сярэбраную ўзнагароду і адну бронзавую. Усяго за перыяд выступленняў асобнай камандай на іх рахунку 24 медалі (7-8-9).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі