Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 студзеня 2024, 12:34

Сталі вядомы ўсе ўдзельнікі плэй-оф Кубка афрыканскіх нацый па футболе

Фота з архіва
Фота з архіва
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кот-д’Івуары завяршыўся групавы этап Кубка афрыканскіх нацый па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У турніры стартавалі 24 нацыянальныя зборныя, разбітыя на шэсць груп. З кожнага квартэта ў плэй-оф адабраліся па дзве мацнейшыя каманды, яшчэ чатыры месцы ў накаўт-раўндзе атрымалі лепшыя зборныя, якія занялі трэція месцы. З групы А далей прайшлі Экватарыяльная Гвінея і Нігерыя, абедзве каманды набралі па 7 ачкоў, але гвінейцы размясціліся вышэй з прычыны лепшай розніцы мячоў. Пул В делэгаваў у адну восьмую фіналу футбалістаў Каба-Вердэ (7 балаў), а таксама зборную Егіпта, якая ўсе тры свае матчы звяла да нічыёй. Дзеючыя чэмпіёны Афрыкі з Сенегала выйшлі з першага месца з квартэта С, набраўшы максімальныя 9 ачкоў. Таксама ў плэй-оф выйшла каманда Камеруна, якая ў апошні момант вырвала праход далей у матчы з Гамбіяй.

Нечакана правалілася на турніры адна з мацнейшых зборных Афрыкі - Алжыр. Футбалісты гэтай краіны не змаглі атрымаць ніводнай перамогі і занялі ў групе D чацвёртае месца. У выніку з пула ў адну восьмую фіналу выйшлі каманды Анголы (7 ачкоў) і Буркіна-Фасо (4). Для поспеху ў квартэце Е зборнай Малі хапіла толькі пяці балаў, следам за "арламі" ў плэй-оф выйшлі футбалісты ПАР. І, нарэшце, групу F з сямю ачкамі выйгралі паўфіналісты апошняга чэмпіянату свету мараканцы, на другой прахадной пазіцыі размясцілася каманда Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якая ні разу не прайграла, але і перамог таксама не дабілася. Са зборных, якія занялі ў сваіх пулах трэція месцы, у плэй-оф упершыню ў гісторыі трапілі Намібія і Маўрытанія, таксама яшчэ мінімум матч на турніры правядуць Гвінея і гаспадары розыгрышу івуарыйцы.

Стадыя адной восьмай фіналу на Кубку афрыканскіх нацый стартуе 27 лютага. У гэты дзень каманда Анголы згуляе з Намібіяй, пераможца гэтай пары сустрэнецца ў чвэрцьфінале з Нігерыяй або Камерунам. У нядзелю адбудзецца паядынак зборных Гвінеі і Экватарыяльнай Гвінеі, трыумфатар якога далей выйдзе на лепшую каманду з пары Егіпет - ДР Конга. 29 лютага Каба-Вердэ сустрэнецца з Маўрытаніяй, а ў цэнтральным матчы ўсяго першага раўнда плэй-оф Кот-д’Івуар прыме Сенегал. У аўторак паміж сабой пазмагаюцца зборныя Малі і Буркіна-Фасо, а апошняга чвэрцьфіналіста вызначаць мараканцы і паўднёваафрыканцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі