ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 мая 2023, 11:11

Спартсмены "Сталіцы" прымуць БЧ у першым паўфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 34-м чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сёння стартуе паўфінальная стадыя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы серыі за выхад у фінал дзеючыя чэмпіёны краіны спартсмены "Сталіцы" прымуць у спартыўным комплексе "Уручча" гасцей з гомельскага клуба БЧ. Іх другая сустрэча адбудзецца 14 мая ў Гомелі, а 18 мая сапернікі зноў згуляюць у Мінску.

У другой пары за выхад у фінал таксама будуць сапернічаць мінчане і гамяльчане. Заўтра ў горадзе над Сожам згуляюць сярэбраны і бронзавы прызёры мінулага першынства ВРЗ і ФК "Мінск". 15 мая яны сустрэнуцца на пляцоўцы сталічнай каманды, а 19 мая вернуцца ў Гомель. Паўфінальныя серыі прадоўжацца да трох вікторый адной з каманд.

У мінулым сезоне спартсмены "Сталіцы" заваявалі сваё чацвёртае золата, атрымаўшы перамогу ў фінальнай серыі над ВРЗ. Уладальнікам бронзавых узгнагарод стаў ФК "Мінск", ён перамог "УУС-Дынама". Больш за ўсё чэмпіёнскіх тытулаў у актыве "Дарожніка", які шэсць разоў выйграваў залатыя медалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі